Рэдкліфскі каледж

Рэдкліфскі каледж або каледж Радкліф з’яўляўся жаночым каледжам свабодных мастацтваў у Кембрыджы і функцыянаваў як жаночая каардынацыйная ўстанова для Гарвардскага каледжа. Ён таксама ўваходзіў у асацыяцыю Сем сясцёр, сярод якіх ён разам з Брын-Мар-каледжам падзяляў рэпутацыю асабліва разумных і вальнадумных студэнтаў. Рэдкліф прысвойваў дыпломы Каледжа Рэдкліф каля 70 першых гадоў свайго існавання, а затым камбінаваныя дыпломы Гарвард-Рэдкліф для выпускнікоў, пачынаючы з 1963 года. У 1977 годзе было падпісана фармальнае пагадненне «зліццё без зліцця». Поўная інтэграцыя з Гарвардскім універсітэтам скончылася ў 1999 годзе.

Рэдкліфскі каледж
Дата заснавання 1879
Дата закрыцця 1999
Тып каледж
Размяшчэнне
radcliffe.edu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Былы адміністрацыйны кампус Рэдкліфа (Рэдкліф Ярд), дзе размешчаны Рэдкліфскі інстытут перспектыўных даследаванняў, і жылы кампус Рэдкліфскі чатырохкутнік (англ.: Pforzheimer House, англ.: Cabot House, і англ.: Currier House) былі ўключаны ў сістэму Гарвардскага ўніверсітэта.

Згодна з умовамі аб’яднання 1999 Рэдкліф Ярд і Рэдкліфскі чатырохкутнік захоўваюць пазначэнне «Рэдкліф» на неабмежаваны тэрмін.

Аднымі з самых першых будынкаў у Рэдкліф-каледжы былі Fay House і гімнастычная зала (фота 1904 года).
Клас па радыё-навуцы, 1922

Вядомыя выпускнікі

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць