Рэйхсфюрар СС
Рэйхсфюрар СС (ням.: Reichsführer-SS: «Імперскі кіраўнік ахоўных атрадаў») — першапачаткова да 1934 года спецыяльная пасада, а затым і вышэйшае званне ў СС (у 1925—1926 — гэта пасада звалася Оберляйтар СС).
Вызначэнне
правіць«Рэйхсфюрар СС» было званнем і пасадай адначасова. Пасада рэйхсфюрара CC была створана ў 1926 годзе Іозефам Берхтольдам. Папярэднік Берхтольда, Юліус Шрэк, ніколі не зваў сябе «рэйхсфюрарам» (пасада звалася «оберляйтар», гэта значыць «старэйшы кіраўнік»), аднак гэта пасада была прысвоена яму заднім чыслом у пазнейшыя гады.
У 1929 годзе рэйхсфюрарам СС быў прызначаны оберфюрар СС Генрых Гімлер, які стаў зваць сябе з 1934 года менавіта рэйхсфюрарам, замест свайго звычайнага эсэсаўскага звання (1 студзеня 1933 Гімлеру было прысвоена вышэйшае на той час званне ў СА і СС — обергрупенфюрар). Гэта і стала прэцэдэнтам.
У 1934 годзе, пасля Ночы доўгіх нажоў, пасада Гімлера стала афіцыйным званнем. З гэтага моманту званне рэйхсфюрара СС стала вышэйшым званнем у СС і атрымала адпаведнасць званню генерал-фельдмаршала ў нямецкай арміі.
Рэйхсфюрары СС
правіцьЗа ўсю гісторыю СС толькі пяць чалавек займалі пасаду оберляйтара і рэйхсфюрара СС.
Імя | Перыяд | Нумар білета СС | Дата ўступлення ў СС | Нумар білета НСДАП |
---|---|---|---|---|
Юліус Шрэк | 1925-1926 | 5 | 4 красавіка 1925 (сузаснавальнік СС) | 53 |
Іозеф Берхтольд | 1926-1927 | - | 964 | |
Эрхард Хайдэн | 1927-1929 | - | 74 | |
Генрых Гімлер | 6 студзеня 1929-29 красавіка 1945 | 168 | 8 жніўня 1925 | 14.303 |
Карл Ханке | 29 красавіка-5 мая 1945 | 203.013 | 15 лютага 1934 | 102.606 |
Гл. таксама
правіцьМалодшае званне Оберстгрупенфюрар |
Рэйхсфюрар СС | Старэйшае званне не |