Рэпрэсаліі
Репрэсаліі (старалац. repressaliae, ад лац. Reprehendere — стрымліваць, спыняць) — у міжнародным праве правамерныя прымусовыя меры палітычнага і эканамічнага характару, якія прымяняюцца адной дзяржавай у адказ на неправамерныя дзеянні іншай дзяржавы. Тэрмін рэпрэсаліі састарэў, і падобныя дзеянні называюцца як контрмеры, а ў выпадку прымянення такіх мер міжнароднай арганізацыяй — санкцыі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Philopoemen_David_Angers_Louvre_LP1556.jpg/150px-Philopoemen_David_Angers_Louvre_LP1556.jpg)