Сістэма абазначэння аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу

(Пасля перасылкі з СААТА)

Сістэма абазначэння аб'ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (СААТА, SOATO) — класіфікатар, які з'яўляецца складовай часткай Адзінай сістэмы класіфікацыі і кадзіраванні тэхніка-эканамічнай інфармацыі, які выкарыстоўваецца ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання. Код класіфікацыйных прыкмет аб'екта, які дазваляе вызначыць яго месцазнаходжанне.

Аб'екты класіфікацыі правіць

Аб'ектамі класіфікацыі ў СААТА з'яўляюцца:

  • рэспублікі;
  • аўтаномныя рэспублікі;
  • краі;
  • вобласці;
  • аўтаномныя вобласці;
  • нацыянальныя акругі;
  • раёны;
  • гарады;
  • унутрыгарадскія раёны;
  • пасёлкі гарадскога тыпу;
  • сельсаветы.

У СААТА выкарыстоўваецца метад паслядоўнага кадавання. Максімальная даўжыня кода складаецца з 10 разрадаў — код складаецца з 10 лічбавых значэнняў.

  • Першы і другі разрады (лічбы) прызначаны для кадавання рэспублік;
  • Трэці і чацвёрты — для кадавання аб'ектаў рэспубліканскага падначалення (краі, вобласці, аўтаномныя вобласці, раёны, гарады, аўтаномныя рэспублікі)
  • Пяты, шосты і сёмы разрады ўжываюцца для кадавання аўтаномных абласцей і акруг, раёнаў, у тым ліку ўнутрыгарадскіх, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу, сельсаветаў
  • Восьмы, дзявяты і дзясяты разрады кадуюць раёны, гарады, пасёлкі гарадскога тыпу, сельсаветы.

Гл. таксама правіць


Зноскі