Са́бры ( адз. л. «са́бра» (кактус), ад іўр.: צבר; адз. л. муж.р. «цаба́р», жан. р. «цабарыт», мн. л. муж.р. «цабары́м» , мн. л. жан. р. «цабарые́т») — тэрмін, які пазначае яўрэяў, якія нарадзіліся на тэрыторыі Ізраіля.

Апунцыя індыйская

Гісторыя тэрміна правіць

Тэрмін упершыню быў выкарыстаны 18 красавіка 1931 года журналістам Уры Кейсары ў артыкуле «Мы лісце кактуса!», апублікаваным у газеце «Даар ха- Ём»; у артыкуле ён выступаў супраць ганарлівага стаўлення карэнных ізраільцян да новых рэпатрыянтаў. Гэта параўнанне з калючай пустыннай раслінай (апунцыя індыйская), у якой салодкі і мяккі плод пакрыты скуркай з калючкамі, намякае, што сабра-кібуцнік «калючы» звонку, але «мяккі» і «салодкі» знутры.

У палітычным сэнсе сіянісцкі рух выкарыстоўваў тэрмін для ўсхвалення «новага яўрэя», вобраз якога быў створаны ў самым пачатку XX стагоддзя. У супрацьлегласць «старому» тыпу яўрэя, які нарадзіўся на чужыне і, згодна са стэрэатыпным вобразам, быў "буржуем", «новы яўрэй» прадстаўляў тып пасяленца, аратага і працаўніка. «Стары яўрэй» не рабіў нічога для самаабароны, у той час, як сабра абараняе бацькаўшчыну са зброяй у руках. Іўрыцкае слова «цабар» першапачаткова было слэнгавым, але паступова ператварылася ў нарматыўнае, для апісання яўрэя, ураджэнца Ізраіля. Калі слова было слэнгавым, націск быў на першым складзе, а калі яно стала стандартызаваным, націск перамясціўся на апошні склад, як у большасці слоў сучаснага іўрыту.

Літаратура правіць

  • Рубинштейн А. Конец мифа о сабре // От Герцля до Рабина и дальше. Сто лет сионизма / пер.с иврита. Под ред. Ф. Дектора. — 2. — Мн.: МЕТ, 2002. — С. 227-269. — 400 с. — 3000 экз. — ISBN 985-436-376-7