Сабіна Думба (швед. Sabina Ddumba, нар. 23 лютага 1994, Стакгольм) — шведская спявачка.

Сабіна Думба
Род дзейнасці спявачка
Дата нараджэння 23 лютага 1994(1994-02-23) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацькі Сабіны родам з Уганды. Яна вырасла ў мястэчку Фісксэтра, прыгарадзе Стакгольма, і наведвала хрысціянскую царкоўную школу ў Сёдэрмальме. У пачатковай школе пачала спяваць у хоры, а ў 14 гадоў уступіла ў хор Tensta Gospel Choir.

У 2012 годзе Сабіна прыняла ўдзел у шведскай версіі тэлеперадачы X Factor.

У 2014 годзе выпусціла дэбютны сінгл «Scarred for Life», у 2015 годзе рушыў услед другі сінгл «Effortless» і трэці — «Not Too Young». Восенню 2017 года Думба выпусціла дэбютны альбом «Homeward Bound». Сінгл «Effortless» гучыць у 19 эпізодзе 13 сезону серыяла Анатомія страсці.

29 лістапада 2014 года ўзяла ўдзел у музычнай перадачы Moraeus med mera. 25 лютага 2015 года выступіць у музычнай цырымоніі Grammisgalan.

Восенню 2017 года ўдзельнічала ў тэлеперадачы Så mycket bättre, дзе была адзначана за нестандартнае выкананне песень іншых артыстаў. Яе версія песні Uno Svenningsson «Vågorna» адной з самых папулярных песень праграмы на стрымінг-сэрвісе Spotify.

Сабіна выканала бэк-вакал у песні Кэці Перы «Walking On Air» і ў песнях шведскай спявачкі Ені Уілсан (Jenny Wilson), таксама супрацоўнічала з шведскімі музыкантамі Mohammed Ali, Looptroop Rockers, Adam Kanyama і Lorentz & Sakarias.

Сабіна падпісаная на амерыканскі лэйбл Warner Brothers.

Спасылкі правіць