Савецкая гістарыяграфія
Савецкая гістарыяграфія — школа ў гістарыяграфіі, якая склалася ў СССР у перыяд аднапартыйнай палітычнай сістэмы. Галоўнай яе адметнасцю была поўная і непрыхаваная залежнасць ад палітычнага заказу.
Патрэба стварэння свайго ўласнага бачання гістарычнага мінулага ўзнікла ў савецкага палітычнага кіраўніцтва адразу пасля грамадзянскай вайны. Дзеля ажыццяўлення гэтага ўвага кіраўніцтва была звернута на сацыяльна-палітычныя і ідэалагічныя фактары, якія дазвалялі вырашальна ўплываць на характар гістарыяграфічнай сітуацыі, якімі былі: палітыка ў вобласці гуманітарнай адукацыі; стварэнне і кантроль за дзейнасцю цэнтраў гістарычнай навукі, перыядычнага друку і цэнзуры; мэтанакіраваная кадравая і фінансавая палітыка ў дачыненні да ўстаноў гістарычнага профілю і да гісторыкаў, якія непасрэдна выконвалі палітычны заказ кіраўніцтва.
Перыядызацыя гісторыі гістарычнай навукі ў СССР пачала стварацца ў 1960-я гады, калі ствараліся «Очерки истории исторической науки в СССР» (Гл. таксама: М. В. Нечкіна), і ў выніку была аснаваная на пяці крытэрыях: 1) выкарыстанне марксісцка-ленінскай метадалогіі; 2) змена праблематыкі даследаванняў; 3) праведзеныя прыёмы даследавання; 4) увядзенне ў навуковы зварот новых крыніцаў; 5) змены ў арганізацыі гістарычнай навукі. Паводле прапанаваных крытэрыяў, савецкія гістарыёграфы падзялілі гісторыю гістарычнай навукі ў СССР на тры перыяды:
- 1917 — сярэдзіна 1930-х гадоў: станаўленне савецкай гістарычнай навукі, кансалідацыя гісторыкаў на падставе марксісцка-ленінскай метадалогіі;
- Сярэдзіна 1930-х — сярэдзіна 1950-х гадоў: накапленне даследчыкамі факталагічных ведаў, стварэнне першых абагульняльных працаў;
- Сярэдзіна 1950-х — 1980-я гады: уздым савецкай гістарычнай навукі.
У позні савецкі і пост-савецкі перыяды пачалі вылучаць 4 асноўныя этапы развіцця савецкай гістарыяграфіі:
- 1920-я гады.
- 1930-я — сярэдзіна 1950-х гадоў. Асабліва жорсткі і дырэктыўны кантроль за развіццём гістарыяграфіі. Найвышэйшымі вызначальнікамі навуковага курсу з’яўляюцца, у розныя моманты, І. В. Сталін, М. І. Бухарын, А. А. Жданаў, М. А. Суслаў і інш., у Беларусі таксама В. Г. Кнорын, А. С. Шчэрбакоў, П. К. Панамарэнка і інш.
- Другая палова 1950-х — 1980-я гады. Час пэўнай лібералізацыі. Дазваляецца выкарыстанне пэўных раней забароненых крыніц.
- Другая палова 1980-х гадоў.
Літаратура
правіць- Карев Д.… 1990.
- Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік па аднайменным курсе для студ. спец. 1 — 21.03.01 — 01 — Гісторыя, 1 — 02.01.02 — 04 — Гісторыя. Замежная мова / В. А. Белазаровіч ; Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.