Сады Салюсція (лац.: Horti Sallustiani) — некалі раскошныя сады ў Старажытным Рыме, якія раней належалі рымскаму гісторыку Салюсцію.

Статуя «Гал, які памірае», знойдзеная на тэрыторыі садоў

Сады ў форме стадыёна ці іпадрома размяшчаліся за тагачаснай гарадской сцяной перад Колінскімі варотамі на поўначы горада ля падножжа Квірынала. Салюсцій стаў уладальнікам участку Гая Юлія Цэзара пасля таго, як той быў забіты.

На тэрыторыі садоў знаходзіўся храм Венеры, абеліск Салюсція, шматлікія статуі, якія цяпер знаходзяцца ў зборы Людавізі. Пасля Салюсція сады належалі розным рымскім імператарам. Самыя шырокія руіны на тэрыторыі садоў адносяцца да палаца Адрыяна (14 метраў ніжэй узроўня дарогі).

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Platner, Samuel Ball; Ashby, Thomas. Horti_Sallustiani (англ.). A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Bill Thayer’s Web Site.