Са́кала (эст.: Sakala kõrgustik) — узвышша на поўдні Эстоніі, на паўднёвы захад ад возера Выртс'ярв. Размешчана ў межах паветаў Вільяндзімаа і Валгамаа, а таксама крайняй паўднёва-ўсходняй частцы павета Пярнумаа. Паўднёвыя межы крыху заходзяць у Латвію, дзе гэтае ўзвышша таксама называецца Сакала (латыш. Sakalas augstiene).

Сакала?

Назва ўзвышша захоўвае памяць пра гістарычную вобласць Сакала, дзе ў сярэднявеччы жыло адно з васьмі найбуйных плямёнаў эстаў, якія насілі тое ж імя. Максімальная вышыня над узроўнем мора — 146 м.