Салантай
Салантай (літ.: Salantai, традыцыйная беларуская назва — Сала́нты) — горад у заходняй Літве, уваходзіць у склад Крацінгскага раёна Клайпедскага павета, аддалены ад Крацінгі на 31 км. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Колькасць насельніцтва складае 1,9 тыс. чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Першыя гістарычныя згадкі пра Саланты адносяцца да 1565 года. Гарадскія правы Саланты атрымалі ў 1746 годзе. З часоў уваходжання мястэчка ў склад Вялікага Княства Літоўскага (уваходзілі ў склад Жмудскага княства), Саланты былі буйным яўрэйскім цэнтрам. У 1765 годзе ў кагале Салантаў і яго парафіях налічвалася 279 яўрэяў. Пасля далучэння да Расійскай імперыі горад стаў мястэчкам Цельшаўскага павета Ковенскай губерні. Па рэвізіі 1847 года Салантаўская яўрэйская абшчына налічвала 999 чалавек. Згодна з перапісам 1897 года з 2 499 жыхароў горада 1 106 былі яўрэямі[2].
НасельніцтваПравіць
Дынаміка насельніцтва Салантая | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1833 | 1897 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2005 | 2010 | |||||
жыхароў | 1 294 | 2 449 | 1 835 | 2 086 | 2 431 | 1 942 | 1 887 | 1 767 |
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ http://jewage.org/wiki/ru/Profile:Salantai JewAge — сайт пра яўрэяў і іх нашчадкаў.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салантай