Сампсоніеўскі мост

Сампсоніеўскі мост (у XIX стагоддзі — Выбаргскі мост, у 1918—1993 гадах — мост Свабоды) — развадны мост цераз Вялікую Неўку ў Санкт-Пецярбургу. Злучае правы бераг Нявы і Петраградскі востраў, звязваючы Выбаргскі і Петраградскі раёны.

Сампсоніеўскі мост
Каардынаты: 59°57′29″ пн. ш. 30°20′13″ у. д.HGЯO
Перасякае Вялікая Неўка
Месца размяшчэння
Матэрыял сталь
Агульная даўжыня
  • 193 м
Шырыня моста 27,7 м
Адкрыццё 1806
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мост злучае вуліцу Куйбышава і Петраградскую набярэжную (Петраградскі востраў) з Фінляндскім праспектам і Пірагоўскай набярэжнай (Выбаргская старана). Побач з мостам размешчаны карабель-музей Аўрора, гасцініца «Санкт-Пецярбург» і Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча.

Ніжэй па цячэнні знаходзіцца Грэнадзерскі мост.

Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Плошча Леніна» і «Горкаўская».