Сангкхла (тайск.: ทะเลสาบสงขลา) — возера ў Тайландзе, размешчанае на тэрыторыі паўвострава Малака, паміж правінцыямі Пхатхалунг і Сангкхла. Плошча паверхні — 1040 км².

Сангхла
тайск.: ทะเลสาบสงขลา
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 0 м
Шырыня 20 км
Плошча 1040 км²
Размяшчэнне
Краіна  Тайланд
Рэгіён Пхатхалунг
Сангкхла
Сангхла (Тайланд)
Сангхла
Сангхла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У паўднёва-ўсходняй частцы возера звязана 380-метровым пралівам з Сіямскім залівам, вада саланаватая. У паўночнай частцы знаходзяцца мангравыя балоты, якія знаходзяцца пад абаронай Рамсарскай канвенцыі з 1998 года. Возера з’яўляецца адным з нямногіх прэснаводных водна-балотных экасістэм Тайланда, якія захаваліся некранутымі. Тут жыве невялікая папуляцыя рачнога дэльфіна Іравадзі, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

На прыбярэжнай тэрыторыі пражываюць каля 5 тыс. тайскіх сем’яў, якія займаюцца рыбалоўным промыслам, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай.