Санкт-Пецярбургскі акадэмічны тэатр імя Ленсавета

Санкт-Пецярбургскі акадэмічны тэатр імя Ленсовета (руск.: Санкт-Петербургский академический театр имени Ленсовета) — драматычны тэатр, створаны ў Ленінградзе ў 1933 годзе пад назвай «Новы тэатр», у 1953 годзе перайменаваны ў Ленінградскі тэатр імя Ленсавета.

Санкт-Пецярбургскі акадэмічны тэатр імя Ленсавета
Заснаваны 1933
Краіна
Размяшчэнне
Адрас 191025, Санкт-Петербург, Владимирский пр, д. 12
Архітэктар Андрэй Міхайлаў[d][1]
Дырэктар Валерый Градкоўскі[d]
Сайт lensov-theatre.spb.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Займае былы асабняк князя В. П. Галіцына на Уладзімірскім праспекце, д. 12 (архітэктар Міхайлаў 2-і).

Тэатр быў заснаваны ў 1933 годзе групай артыстаў (сярод іх Ксенія Куракіна, Раман Рубінштэйн, Міхаіл Розанаў, Аляксандр Жукаў, Вера Кузняцова) на чале з рэжысёрам Ісаакам Кролем, вучнем Усевалада Меерхольда. Адкрыццё адбылося 19 лістапада 1933 года ў доме былой Галандскай царквы на Неўскім праспекце, 20 спектаклем «Шалёныя грошы» па п’есе А. М. Астроўскага. Да 1937 года тэатр узначальваў І. Кроль. У 1936 годзе пажар знішчыў памяшканне тэатра; гарадскія ўлады далі калектыву новую сцэнічную пляцоўку.

У 1953 годзе, напярэдадні 20-годдзя з дня заснавання, тэатру было прысвоена новае імя — Ленінградскі тэатр імя Ленсавета.

Зноскі

  1. European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 18 лютага 2020.