Санта-Клаус
Санта-Клаус (анг. Santa Claus), Святы Нікалас, — у позняй паўночнаамерыканскай традыцыі — калядны дзед, які дорыць падарункі амерыканскім дзецям на Каляды. Імя амерыканскага Санта-Клауса ўяўляе сабой скажэнне галандскай транскрыпцыі імя Св. Мікалая, дзень памяці якога адзначаецца 6 снежня. Радзімай Санта-Клауса лічыцца Лапландыя.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/Jonathan_G_Meath_portrays_Santa_Claus.jpg/220px-Jonathan_G_Meath_portrays_Santa_Claus.jpg)
Спадарожнікі Санта-Клауса
правіцьУ розных традыцыях Санта-Клаус з'яўляецца ў суправаджэнні іншых персанажаў, добрых або злых. Так, у фальклоры альпійскага рэгіёна спадарожнікам і адначасова антыподам Св. Мікалая з'яўляецца калматы і рагаты Крампус, які карае непаслухмяных дзяцей і палохае іх.