Сапраўдная царква Ісуса

Сапраўдная Царква Ісуса (кіт.: 真耶穌教會) — форма тубыльскага кітайскага хрысціянства, якая была аформлена ў Пекіне ў 1917. Зараз у свеце налічваецца больш за 1,5 млн вернікаў вучэння гэтай царквы. Сапраўдная Царква Ісуса адносіцца да пяцідзесятніцка-пратэстанцкай галіны хрысціянства. Пачатак стварэнню царквы пакладзены ў 19061908 у ходзе першай маштабнай акцыі амерыканскіх пяцідзесятнікаў па распаўсюджванню сваёй веры ў Кітаі.

Дом Малітвы Праўдзівай Царквы Ісуса ў Фучжоу

Слупы, на якіх асноўваецца вучэнне правіць

  • Святы Дух
  • Хрэсціны: Хрышчэнне вадой - гэта сакрамэнт, які здзяйсняецца дзеля адпушчэння грахоў і адраджэння. Хрышчэнне павінна здзяйсняцца ў натуральнай вадзе, такой як рака, мора, або крыніца. Хрысціцель, які ўжо атрымаў хрышчэнне вадой і Духам Святым, праводзіць хрышчэнне ад імя Госпада Ісуса Хрыста. А той, хто хрысьціць, павінен быць цалкам пагружаны ў ваду са схіленай галавой, тварам уніз.
  • Святая прычасць
  • Суботні дзень
  • Абмыванне ног: Сакрамэнт абмывання ног дазваляе злучацца з Панам Ісусам. Яно таксама служыць пастаянным напамінам пра тое, што трэба любіць, мець святасць, пакора, умець дараваць і служыць Богу. У адносінах да кожнага чалавека, які атрымаў воднае хрышчэнне, павінен быць здзейснены сакрамэнт абмывання ног у імя Ісуса Хрыста. Ўзаемнае абмыванне ног можа ажыццяўляцца кожны раз, калі гэта дарэчы.
  • Ісус Хрыстос
  • Святая Біблія
  • Выратаванне
  • Царква
  • Апошні суд