Саўтгемптанскі ўніверсітэт

Саўтгемптанскі ўніверсітэт (англ.: University of Southampton) — універсітэт у Саўтгемптане, Англія. З'яўляецца правапераемнікам Інстытута Хартлі (англ.: Hartley Institution), які заснаваны ў 1862 годзе Генры Робертсан Хартлі. У 1902 годзе Інстытут ператвораны ва Універсітэцкі каледж Хартлі, пры гэтым ступені прысуджаў Лонданскі ўніверсітэт[1]. 29 красавіка 1952 года Елізавета II даравала ўніверсітэту Каралеўскую хартыю; такім чынам, ён стаў адным з апошніх у групе «універсітэтаў з чырвонай цэглы», і адначасова першым, што атрымаў універсітэцкі статус ад Елізаветы II пасля яе ўзыходжання на трон.

Фасад Бібліятэкі Хартлі, пабудаванай у 1930-е гг.

У наш час універсітэт уваходзіць у групу «Расел» даследчых універсітэтаў і Сусветную сетку ўніверсітэтаў. Па стане на 2010 год у ім навучаецца звыш 17000 студэнтаў і 7000 аспірантаў. Асноўны кампус знаходзіцца ў раёне Хайфілд г. Саўтгемптан, 4 іншых кампуса размешчаны ў горадзе, а Вінчэстэрская школа мастацтваў — у горадзе Вінчэстэр.

Універсітэт арыентаваны на даследчую дзейнасць, і сярод брытанскіх ВНУ мае адзін з найбольш высокіх працэнтаў даходу ад даследчай дзейнасці[2]. Саўтгемптанскі ўніверсітэт рэгулярна, паводле розных апытанняў, уваходзіць у першую дваццатку вядучых універсітэтаў краіны[3][4][5][6], а таксама ў першую дзясятку Нацыянальнага студэнцкага агляду[2]. Паводле рэйтынгу 2009 года Times Higher Education Table, ён увайшоў у 100 лепшых ВНУ планеты[7].

Крыніцы

правіць
  1. Student lists(недаступная спасылка). Senate House Library. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2010. Праверана 7 кастрычніка 2010.
  2. а б "Good University Guide Profile: University of Southampton". London: The Times. June 19, 2008. Архівавана з арыгінала 2 снежня 2008. Праверана 2009-02-05.
  3. Times Good University Guide 2008 Архівавана 14 сакавіка 2010. Retrieved on 2007-08-04
  4. Guardian University Guide 2008 Retrieved on 2007-08-04
  5. Sunday Times University Guide 2008 Архівавана 22 мая 2010. Retrieved on 2008-09-25
  6. Daily Telegraph University league table (Last Updated: 1:50am BST 30/07/2007) Retrieved on 2007-11-09
  7. Times Higher Education top 100 2009(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2013. Праверана 31 ліпеня 2013.

Літаратура

правіць
  • Patterson, A. Temple (1962). The University of Southampton : A Centenary History of the Evolution and Development of the University of Southampton, 1862—1962. Southampton: The Camelot Press Ltd.
  • Nash, Sally and Martin Sherwood (2002). University of Southampton: An Illustrated History. London: James and James

Спасылкі

правіць