Свабодна-кансерватыўная партыя
Свабодна-кансерватыўная партыя (ням.: Freikonservative Partei) — партыя ў Паўночна-Германскім Саюзе, а затым у Германіі, якая карысталася падтрымкай пераважна ў Прусіі, і адстойвала інтарэсы прамыслоўцаў і буйных аграрных гаспадарак.
Свабодна-кансерватыўная партыя | |
---|---|
Freikonservative Partei | |
Заснавальнік | Генрых фон Ахенбах[d] |
Дата заснавання | 28 ліпеня 1866 |
Дата роспуску | 13 снежня 1918 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | нацыянал-кансерватызм, пратэкцыянізм, антыкамунізм, аграрызм[d], нямецкі нацыяналізм[d], Prussian nationalism[d] і імперыялізм |
![]() |
Палітыка
правіцьІснавала з 1866 па 1918 год, з 1871 года называлася Імперскай партыяй (ням.: Deutsche Reichspartei). Нягледзячы на сваю малалікасць, Свабодна-кансерватыўная партыя была важнай часткай палітычнай структуры нямецкага грамадства. Партыя падтрымлівала Бісмарка ў пытанні аб’яднання Германіі і ўрадавы курс унутранай і знешняй палітыкі кайзераўскай Германіі ў 1871— 1918 гадах.
Знаходзячыся на крайне правым флангу ў сістэме германскіх палітычных партый, Свабодна-кансерватыўная партыя варожа ставілася да дэмакратычных патрабаванняў і да працоўнага руху. Вядучую ролю ў кіраўніцтве партыі гулялі як прадстаўнікі вышэйшага дваранства, буйныя чыноўнікі і дыпламаты, так і магнаты прамысловасці — В. фон Кардорф, К. фон Штум-Гальберг, А. фон Цэдліц-Нейкірх і іншыя. Пасля рэвалюцыі 1918 года партыя стала складовай часткай Нямецкай нацыянальнай народнай партыі.
Літаратура
правіць- Bergsträsser L. «Geschuchte der politischen Parteien in Deutschland», 1960 München
- Engelberg E. «von Deutschland 1849 bis 1871», Berlin 1962.