Свабодны нейтрон

Свабодны нейтрон — нейтрон, які існуе па-за атамным ядром.

Свабодны нейтрон бэта-радыеактыўны з перыядам паўраспаду каля 10 хвілін (611 секунд), што адпавядае характэрнаму часу жыцця каля 15 хвілін (880.1 ± 1.1 секунд[1]). Аднак, патрапіўшы ў рэчыва, свабодныя нейтроны актыўна паглынаюцца ядрамі атамаў. Хуткасць паглынання залежыць ад энергіі (хуткасці руху) нейтрона і сячэння захопу, спецыфічнага для кожнага ізатопу, які паглынае нейтроны. Так, цеплавыя нейтроны, якія маюць сярэднюю хуткасць 2200 м/с (тэмпература каля 300 K), у вадзе захопліваюцца пратонамі ў сярэднім праз 230 мкс. Свабодныя нейтроны вельмі нізкіх энергій (так званыя «ўльтрахалодныя нейтроны (англ.)») можна захоўваць у спецыяльных пасудзінах у вакууме да іх натуральнага распаду, паколькі адбываецца поўнае ўнутранае адлюстраванне ад сценак пасудзіны.

У вялікіх колькасцях свабодныя нейтроны атрымліваюць у ланцуговай ядзернай рэакцыі дзялення ў ядзерным рэактары. Існуюць таксама спецыяльныя крыніцы (англ.) свабодных нейтронаў.

Свабодны нейтрон часам разглядаюць як адзін з ізатопаў элемента з нулявым атамным нумарам у табліцы Мендзялеева — нейтронію.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. J. Beringer et al. (Particle Data Group), Phys. Rev. D86, 010001 (2012) http://pdg.lbl.gov/2012/tables/rpp2012-sum-baryons.pdf