Свята-Мікалаеўская царква (Беразіно)

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Беразіно Мінскай вобласці. Размешчана каля шашы Мінск — Магілёў.

Праваслаўны храм
Мікалаеўская царква
53°49′50″ пн. ш. 28°59′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Канфесія БПЦ
Епархія Барысаўская епархія
Архітэктар Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык
Дата пабудовы пач. XXI ст.
Map

Архітэктура правіць

Пабудавана ў пачатку 21 ст. з сілікатнай цэглы. У аснове архітэктурнага вырашэння стылізацыя кананічнага 4-часткавага 5-купальнага храма: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца-прытвор, нізкая і кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з акруглымі рызніцамі. У пазухах крыжовага даху ўведзены высокія цыліндрычныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі, у сяродкрыжжы — цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам з лемехавым пакрыццём. Плоскасныя фасады члянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах і ліштвах. Цэнтральны ўваход у глыбокай прамавугольнай нішы, бакавыя вылучаны глыбокімі арачнымі парталамі пад 2-схільнымі пакрыццямі.

Архітэктар храма Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць