Свята-Мікалаеўская царква (Брагін)

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Брагіне Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кастрычніцкай, 23а[1].

Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
51°46′36″ пн. ш. 30°16′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Брагін
Канфесія БПЦ
Епархія Тураўская епархія
Дата пабудовы 1988 год
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1988 годзе. Прыход быў зарэгістраваны Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам 12 лютага 1996 года[2].

Архітэктура правіць

Пабудавана з сілікатнай цэглы. Вырашана размешчанымі ўступамі па прадольнай восі чатырма прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі (прытвор, трапезная, малітоўная зала, апсіда), накрытымі самастойнымі дахамі, завершанымі трыма макаўкамі.

Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць