Свята-Мікалаеўская царква (Васілевічы)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
52°15′04″ пн. ш. 29°49′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Васілевічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская і Жлобінская епархія
Тып будынка царква
Будаўніцтва 19921996 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першыя згадванні аб васілевіцкай Свята-Мікалаеўскай царкве ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адносяцца да 1784 года. Тады царква была уніяцкай і ўваходзіла ў склад Глускага грэка-каталіцкага дэканата. Царква ў той час прыйшла ў заняпад і была дрэнна прыстасавана да багаслужэнняў. Не было сэнсу займацца яе рамонтам. У 1806 годзе Васілевічы атрымалі дазвол на будаўніцтва царквы.

Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная на сродкі прыхаджан, адкрыла свае дзверы перад вернікамі ў 1825 годзе. Гэта быў драўляны, крыжападобны ў плане будынак, з адным адкрытым купалам, унутранай плошчай каля 20 сажаняў. Званіца, пабудаваная асобна ад царквы мела чатыры званы, вагой 16,5, 5, 3 і 1 пуд. У царкве быў унікальны іканастас: абразы святочнага, апостальскага і прароцкага цыклаў былі напісаныя непасрэдна на драўляным шчыце іканастаса. Гэта значыць, што кожны абраз быў выкананы не на асобнай дошцы ці палатне, што з’яўляецца найбольш распаўсюджаным, а на самой аснове алтарнай агароджы. Сярод захавўшыхся беларускіх іканастасаў такіх прыкладаў няма. Выканаў іконы мастак Стэфан Сулкоўскі, імя якога толькі нядаўна было вернута з нябыту.

 
Малюнак іканастаса царквы Св. Мікалая м. Васілевічы Рэчыцкага павета. Паміж 1840 і 1843 гадамі.

Побач з царквой знаходзіўся цвінтар. Царква да нашага часу не захавалася (згарэла ў 1920 годзе), але месца, дзе яна знаходзілася, у памяці людзей захавалася і мае назву «царкавішча».

Зямельны надзел царквы складаў 50 дзесяцін, фактычна гэта была ўласнасць святара. Ён таксама меў лепшы сенакос ва ўрочышчы Ліпкі да 25 дзесяцін. Акрамя гэтага 40 га зямлі святара арандавала чыгунка, за што ён атрымліваў арэндную плату.

У царкоўны прыход, акрамя жыхароў Васілевіч, уваходзілі жыхары вёсак Навінкі, Залатая Дуброва, Галоўкі, Бабічы, Кабылеў. У 1879 годзе сярод прыхаджан было 1578 мужчын і 1644 жанчыны, а ў 1901 годзе — адпаведна 2981 і 2672.

З 1938 па 1944 гады царквы ў Васілевічах не існавала. У 1946 годзе праваслаўнай грамадзе быў перададзены будынак былога ткацкага цэха.

У 1992 годзе распачата будаўніцтва новага мураванага храма. У 1996 годзе архіепіскап Арыстарх асвяціў новазбудаваны храм[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Сергеева, В. А. Василевичи. История местечка, которое так и не стало городом. — Гомель: ОДО «Барк», 2020. — 156 с. — 315 экз. — ISBN 978-985-7213-23-8.

Спасылкі правіць