Свята-Мікалаеўская царква (Мазыр)

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Савецкая, 154.

Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
52°02′52″ пн. ш. 29°16′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мазыр
Канфесія БПЦ
Епархія Тураўская епархія
Map

Гісторыя

правіць

Учынена ў 1993 годзе ў цагляным будынку ДТСААФ 1920-х гадоў.

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане будынак дынамічна нарастаючай асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Яе дамінантай з’яўляецца акруглы вертыкальны аб’ём лесвічнай клеткі, завершаны адкрытай тэрасай пад навіссю; збоку ўваходная лоджыя з верхняй тэрасай. Двухсхільны дах ніжняга прамавугольнага ў плане аб’ёму малітоўнай залы завершаны па цэнтры цыбулепадобным купалам, 4-гранная званіца макаўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

правіць