Свята-Мікалаеўская царква (Сянно)

Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Сянно Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кастрычніцкай, 91[1].

Славутасць
Свята-Міхайлаўская царква
Сянно. Свята-Мікалаеўская царква.jpg
Краіна Беларусь
Горад Сянно
Канфесія Праваслаўе
Епархія Віцебская і Аршанская
Благачынне Сенненскае
Будаўніцтва 19982003 гады

ГісторыяПравіць

У 1998 годзе быў закладзены камень у падмурак новага храма. З вясны 1999 года вяліся будаўнічыя работы. Пабудавана званіца, устаноўлены купал. З 2003 года ў царкве ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пачалі адбывацца богаслужэнні.

Існуе нядзельная праваслаўная школа пры царкве ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца.

АрхітэктураПравіць

Царква пабудавана з цэглы. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам, завершаным 2-ярусным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Да фасада далучана 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца. Фасады бакавых прыдзелаў прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Астапчык, М. Крыніца дабра, чысціні, любові / М. Астапчык // Голас Сенненшчыны. — 2002. — 8 кастр. — С. 3-4.
  • Валачковіч, М. Божае наканаванне / М. Валачковіч; гутарыў А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. — 2009. — 25 ліп. — С. 4.
  • Сабор // Экскурсія да вытокаў г. Сянно : Краязнаўчы маршрут па раённым цэнтры Віцебскай вобласці / распрац. В. В. Бандарэвіча. — Віцебск, 2000. — С. 110—117.
  • Сабор // Экскурсія да вытокаў горада Сянно : краязнаўчыя нарысы / В. В. Бандарэвіч. — Мінск : Литература и искусство, 2008. — С. 80-83.
  • Сенненское благочиние // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск : Витебская епархия, 2002. — С. 142.
  • Храм святителя Николая Чудотворца // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 98.
  • Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. — С. 391.