Свята-Міхайлаўская царква (Хальч)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Хальч Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі на вул. Школьная.
Славутасць | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°33′47″ пн. ш. 31°08′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Хальч |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гомельская епархія |
Дата пабудовы | 1991 год |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1991 годзе з дрэва.
Архітэктура
правіцьВырашана прамавугольным зрубам, вальмавы дах якога завершаны па цэнтры і над фасадам 8-граннымі светлавымі барабанамі малітоўнай залы і званіцы. Іх шатры завершаны макаўкамі. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор пад 2-схільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].
Зноскі
- ↑ Міхайлаўская царква(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Міхайлаўская царква (Хальч) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Хальч) на сайце «Архіварта»