Свята-Пакроўская царква (Кіраўск)
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца каля шашы Магілёў — Бабруйск на вул. Гагарына, 22[1].
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°15′59″ пн. ш. 29°28′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Кіраўск |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Бабруйская епархія |
Будаўніцтва | 1995 |
Гісторыя
правіцьУчынена ў 1995 годзе ў будынку XX ст.
Архітэктура
правіцьВырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Над папярочным прамавугольным у плане прытворам узведзена 8-гранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай, па вуглах такія ж «апостальскія» галоўкі. Да прытвора далучана прамавугольная ў плане малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі. Пласкасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У паўавальнай арцы над прамавугольным уваходным праёмам фрэскавая размалёўка[2].
Зноскі
- ↑ Сайт Свято-Покровского храма г. Кировска
- ↑ Пакроўская царква Архівавана 31 снежня 2022.
Спасылкі
правіць- Свята-Пакроўская царква (Кіраўск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)