Свята-Пакроўская царква (Хойнікі)

Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Хойнікі Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Сялянская, 163.

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
51°54′26,40″ пн. ш. 29°58′30,20″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Хойнікі
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Тураўская епархія
Будаўніцтва 19881989 гады

ГісторыяПравіць

Храм узведзены ў 1988—1989 гадах. У 1992 годзе пры храме быў заснаваны манастыр .

АрхітэктураПравіць

Царква вырашана складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй — працяглы аб’ём малітоўнай залы пераходзіць у акруглую апсіду, з франтальнага боку фланкіраваны 2 шмат’яруснымі 4-граннымі шатровымі вежамі. Асноўны аб’ём перакрыжаваны трансептам, у сяродкрыжжы ўзведзены магутны чацвярык, над якім 8-гранны драўляны барабан пад сферычным купальным пакрыццём. Над цэнтральным франтонам, шатрамі вежаў, 2-схільнымі дашкамі трансепта, купалам барабана, вальмавым дахам апсіды — макаўкамі, што фарміруюць стракаты сілуэт будынка. Пластыку фасадам надаюць буйныя лішвы арачных аконных праёмаў. Малітоўная зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем з мастацкай размалёўкай, апсіда вылучана драўляным іканастасам[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

СпасылкіПравіць