Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Жыткавічы)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камуністычная, 1.
Славутасць | |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
---|---|
52°13′36″ пн. ш. 27°52′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Жыткавічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Тураўская епархія |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў канцы XX стагоддзя з цэглы. Знаходзіцца на месцы старой царквы.
Архітэктура
правіцьКананічны 4-часткавы храм: Прытвор з 8-граннай шатровай драўлянай званіцай, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над шатрамі 8-гранных барабанаў званіцы і малітоўнай залы. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Франтальны фасад фланкіраваны цыліндрычнымі шатровымі прытворнымі прыбудовамі[1].
Зноскі
- ↑ Параскева-Пятніцкая царква Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Жыткавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)