Свята-Троіцкая царква (Круглае)

Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Круглае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул. Савецкая, 47[1].

Славутасць
Свята-Троіцкая царква
Church in Krugloe 02.jpg
54°14′37,10″ пн. ш. 29°47′48,30″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Круглае
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Шклоўскае
Будаўніцтва 2005
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Свята-Троіцкая царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 2005 годзе.

АрхітэктураПравіць

Вырашана па канону 4-часткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: 3-ярусная 4-гранная прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная зала, 5-гранная апсіда. Пакаты шатровы дах малітоўнай залы завершаны магутным 8-гранным светлавым барабанам, накрытым сплошчаным сферычным купалам з цыбулепадобнай лускаватай галоўкай; шацёр званіцы завершаны макаўкай. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы кілепадобнымі казыркамі[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць