Святлана Пятроўна Заскевіч

беларуская мастачка, графічная дызайнерка
(Пасля перасылкі з Святлана Заскевіч)

Святлана Пятроўна Заскевіч (нар. 29 жніўня 1975, Мінск) — беларуская мастачка.

Святлана Пятроўна Заскевіч
Дата нараджэння 29 жніўня 1975(1975-08-29) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, графічная дызайнерка
Месца працы
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малявала з дзяцінства, наведвала выяўленчую студыю, 4 гады вучылася ў мастацкай школе. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, потым Беларускую акадэмія мастацтваў (2001)[1]. Спецыялізацыя — графічны дызайн.

Дыпломная праца «Каляндар антрапаграфіі» (у сааўтарстве з сакурсніцай Дар’яй Чарняўскай), у праекце невідавочна адлюстроўваліся фрагменты цела чалавека, у выглядзе пейзажу або ландшафту, агулам 12 сюжэтаў прывязаных да вершаў Іосіфа Бродскага.[1]

Была членам Беларускага саюза дызайнераў, але пакінула творчае аб’яднанне.

З 2001 года[1] працуе ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, вядучы спецыяліст — мастак аддзела распрацоўкі банкнот, манет і экспертызы каштоўнасцей упраўлення арганізацыі і метадалогіі касавай работы Галоўнага ўпраўлення эмісійна-касавых аперацый.

Аўтар дызайну памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Першы дызайн як мастака Нацыянальнага банка — памятная манета да 900-годдзя Ефрасінні Полацкай.[1]

Бібліяграфія правіць

  • Заскевич, С. Памятные монеты «Святы i абрады беларусаў» / С. Заскевич // Материалы II Междунар. нумизмат. конф.: «Денежное обращение на территории Беларуси: прошлое и настоящее», Минск, 23-25 нояб. 2005 г. / Нац. банк Респуб. Беларусь. — Банкаўскі веснік [Спецвыпуск]. — 2006. — № 4 (333). — С. 13-15.
  • Заскевич, С. Монета: от идеи до эскизного проекта / С. Заскевіч // Материалы ІІІ Междунар. нумизмат. конф.: «Монета — символ государства», Минск, 27-29 авг. 2007 г. / Нац. банк Респуб. Беларусь. — Банкаўскі веснік [Спецвыпуск]. — 2008. — № 7 (408). — С. 3-6.
  • Заскевич, С. Технологии, используемые в изготовлении белорусских памятных монет / С. Заскевіч // Нац. банк Респуб. Беларусь. — Банкаўскі веснік [Спецвыпуск]. — 2021. — № 11 (700). — С. 11-15.

Зноскі

Спасылкі правіць