Архангел Міхаіл
(Пасля перасылкі з Святы Міхаіл)
Архангел Міхаіл, або Архістратыг Міхаіл, або Арханёл Міхаэль (Міхал) — паводле Бібліі, адзін з сямі самых вышэйшых анёлаў, якія служаць Богу і з’яўляюцца выканаўцамі Яго волі. У «Апакаліпсісе» Іаана Багаслова ён падаецца абаронцам хрысціян і звяргальнікам з неба цмока з яго початам.
У выданнях Ф. Скарыны, сюжэт змагання Міхаіла Архістратыга з нячысцікамі адлюстраваны ў гравюры, змешчанай на адваротнай старонцы тытульнага аркуша «Библии рускай».[1]
У музыцы
правіць«Архангел Михаил» — песня Рустама Неўрэдзінава на вершы Алесі Барысавай у выкананні Мікалая Карачанцова[2].
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 175.
- ↑ Николай Караченцов «Архангел Михаил». Музыка Рустама Неврединова, слова Олеси Борисовой.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 175. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архангел Міхаіл