Свірыдаўка (Крупскі раён)
вёска ў Крупскім раёне Беларусі
Свіры́даўка[1] (трансліт.: Svirydaŭka, руск.: Свиридовка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ухвальскага сельсавета.
Вёска
Свірыдаўка
|
На старых Свірыдаўскіх могілках захаваліся ўніяцкія надмагіллі XVIII ст., у тым ліку два датаваныя 1702 і 1760 гадамі, з даволі складанымі формамі інскрыпцыі. Магчыма, складальнікам надпісаў, прынамсі, двух пазнейшых, быў уніяцкі святар, які імкнуўся перадаць іх паводле правілаў стараславянскай мовы.[2]
Да 4 студзеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Стараслабодскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Віцько, Баравуля 2020, с. 127-135.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
Літаратура
правіць- Віцько Д. В., Баравуля М. А. Падпісаныя помнікі XVIII ст. на старых могілках вёскі Свірыдаўка Крупскага раёна // Архіварыус : зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў / Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.. — 2020. — В. 18. — С. 127-135.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх