Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей — музей, размешчаны ў адным са старэйшых будынкаў Свіслачы, пабудаваны ў 1907 г. Першапачаткова гэта была карчма, затым пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку было размешчана праўленне калгаса, гасцініца, музычная школа. Рашэннем выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12.04.76. № 167 у г.п. Свіслач быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей, экспазіцыя якога пачала працаваць 24 жніўня 1979 года.
ДырэктарыПравіць
- з 1976 па 1980г Яўген Францавіч Кушалевіч;
- З 1981 па 2003 год — Пакутнік Мікалай Уладзіміравіч;
- з 2004 года — Трафімік Вольга Сяргееўна,
- з 2010 года дырэктар музея — Марцінчык Наталля Станіславаўна.
Агульная плошча музея 297 кв.м., плошча экспазіцыі — 149 кв.м., выставачная — 40 кв.м., фондасховішча — 19 кв.м. На 01.01.2011. колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае 7197 адзінак, навукова-дапаможнага — 4057 адзінак.
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей на Вікісховішчы |