Сельская гаспадарка Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
На долю сельскай гаспадаркі ПАР прыпадае 15 % усяго экспарту тавараў. У ёй занята 4,5 % насельніцтва і ствараецца 2,8 % ВУП. Сельскагаспадарчую спецыялізацыю вызначаюць збожжавыя культуры (пшаніца і кукуруза), вінаград, садавіна і агародніна; авечкі ды козы. ПАР уваходзіць у дзясятку сусветных лідараў па зборы такіх спецыфічных культур як цыкорый, клешчавіна, грушы, сізаль. Найважнейшай тэхнічнай культурай з'яўляецца цукровы трыснёг. Паколькі на большай частцы тэрыторыі краіны клімат засушлівы, толькі 15 % яе плошчы прыдатна для выкарыстання пад раллю. Аднак у адрозненні ад большасці іншых краін Афрыкі, дзе адбываецца эрозія глебаў, гэтыя 15 % выкарыстоўваюцца з розумам — з мэтай аховы глебаў і эфектыўнага вядзення сельскай гаспадаркі прымяняюцца перадавыя агратэхнічныя дасягненні. Гэта прывяло да выдатных вынікаў: ПАР цалкам забяспечвае ўнутраныя харчовыя патрэбы, а таксама з'яўляецца адным з вядучых (а па некаторых параметрах і вядучым) пастаўшчыкоў сельгаспрадукцыі — адной садавіны краіна экспартуе каля 140 відаў. На раслінаводства, асабліва на вегетацыю найважнейшай для ПАР кукурузы, адмоўна ўплывае глабальнае пацяпленне, якое ўжо выклікала дэфіцыт водных рэсурсаў, але, на думку навукоўцаў, горшае наперадзе.
Раслінаводства
правіцьЗбожжавыя
правіцьПасевы кукурузы і пшаніцы займаюць не меней як палову пасяўных плошчаў, а галоўная з іх першая. Кукуруза служыць асноўным хлебам, вырошчваецца з фуражнымі мэтамі, часткова ідзе на экспарт. Яе вырошчваюць на вялікіх і малых фермах ва ўсходніх, добра ўвільготненых, правінцыях. Пшаніца набыла папулярнасць пасля другой сусветнай вайны. Сёння яе збіраюць на вялізных механізаваных фермах у Заходнім Кейпу, Фры-Стэйце і Мпумаланзе. Трэцяя збожжавая культура — сорга, дарэчы, родам з паўднёвай Афрыкі.
Садаводства і вінарадарства
правіцьУ некаторыя гады доля садавіны ў экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі дасягае 40 %. Асабліва трывала звязаны садаводы ПАР з еўрапейскім рынкам: калі на поўдні Афрыкі збіраюць ўраджай — у Еўропе зіма. Вінаград (1,5 млн тон штогод) ідзе збольшага на патрэбы вінаробства. У ПАР вылучаюць тры зоны вінаргадарства. Паўночны-Захад (Паўночны Кейп) і Усходняе ўзбярэжжа (Квазулу-Наталь) не лічацца крыніцамі лепшых вінаў, так як там вельмі гарачы і засушлівы клімат. A вось Паўднёвы Захад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (Заходні Кейп) мае выдатны клімат для вінаградарства.
Жывёлагадоўля
правіцьМяса-малочная вытворчасць засяроджана на поўначы і ўсходзе правінцыі Фры-Стэйт, ва ўнутраных раёнах правінцыі Гаўтэнг і ў паўднёвай частцы правінцыі Мпумаланга. У Паўночным і Усходнім Кейпах распаўсюджаныя пароды мяснога напрамку. На засушлівыя тэрыторыі Паўночнага і Усходняга Кейпаў, Фры-Стэйта і Мпумалангі прыпадаюць раёны авечкагадоўлі. На сусветны рынак пастаўляюцца шкуркі каракулевых авечак. У вялікай колькасці разводзяць коз, у асноўным — 75 % — ангорскіх, чыя шэрсць высока цэніцца на Захадзе (да 50 % сусветнай вытворчасці мохера прыпадае на Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку). Іншая найбольш распаўсюджаная парода — бурская каза, яе разводзяць на мяса. Па настрыгу казінай воўны (92 тыс. т у год) Паўднёвая Афрыка займае 4-е месца ў свеце. У параўнанні з такімі пераважна экстэнсіўнымі падгалінамі, як развядзенне буйной рагатай жывёлы і авечкагадоўля, птушкагадоўля і развядзенне свіней носяць больш інтэнсіўны характар і распаўсюджаныя на фермах паблізу буйных гарадоў — Прэторыі, Яганэсбурга, Дурбана, Пітэрмарыцбурга, Кейптаўна і Порт-Элізабэт. У апошнія гады — у асноўным у правінцыі Фры-Стэйт — актыўна развіваецца страусагадоўля. Паступова павялічваецца экспарт з ПАР мяса, страусавых скуры і пёраў.
Рыбалоўства
правіцьПа ўлову рыбы (каля 1 млн тон у год) ПАР займае вядучае месца ў Афрыцы. Асноўныя аб'екты промыслу — сардзіны, селядзец, хек, анчоўсы, марскі акунь, скумбрыя, траска, капскі ласось, макрэль, монкфіш. Акрамя таго, здабываюцца крэветкі, амары, тунцовыя, лангусты, вустрыцы, васьміногі, акулы, чые плаўнікі карыстаюцца попытам у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама капскі цюлень. Рыбная лоўля ажыццяўляецца, галоўным чынам, у заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Афрыкі, акое амываецца халодным Бенгельскім цячэннем, у прамысловай зоне шырынёй 200 марскіх міль. Каля 40 % ўлову прыпадае на прэснаводную рыбу, якая здабываецца ў рэках Эландс, Лімпапо і іншых, а таксама на гадоўлю ў штучных вадаёмах[1].
Лесаводства
правіцьАсноўная зона — паўднёвая частка правінцыі Квазулу-Наталь. Натуральныя лясы займаюць 180 тыс. га, гэта значыць усяго 0,14 % тэрыторыі краіны. Большая частка дзелавой драўніны паступае з лесапасадак, плошча якіх складае толькі 1 % тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Прыкладна палова лясных «плантацый» засаджаны хвояй, 40 % — эўкаліптам і 10 % — мімозай. Вырошчваюцца таксама жоўтае і чорнае дрэва, капскі лаўр, асегаі і камасі. Таварнай кандыцыі дрэвы дасягаюць у сярэднім за 20 гадоў — у адрозненне ад дрэў, якія растуць у Паўночным паўшар'і, дзе гэты працэс цягнецца ад 80 да 100 гадоў. Штогадовы аб'ём драўніны, якая паступае на рынак, складае 17 млн куб. м. У ПАР працуе больш за 240 дрэваапрацоўчых і лесапрамысловых прадпрыемстваў.
Зноскі
- ↑ Fishing in South Africa, Country-Data (на английском языке)