Раёны Казахстана
(Пасля перасылкі з Сельскі раён)
У Казахстане 166 сельскіх раёнаў і 20 гарадскіх раёнаў. Раёны дзеляцца на гарадскія і сельскія.
З'ява падзелу сельскай мясцовасці на раёны ў Казахстане паўстала яшчэ пры Савецкім Саюзе. Па функцыях сельскі раён аналагічны сельсавету. Сукупнасць сельскіх раёнаў утвараюць вобласць. У склад сельскага раёна ў Казахстане таксама ўлучаюцца адміністрацыйныя адзінкі меншага парадку — сельская акруга.
Самы вялікі па плошчы раён — Улытаўскі раён Улытаўскай вобласці (122,9 тыс. км²). Самы маленькі па плошчы раён — Сайрамскі раён Туркестанскай вобласці (1,15 тыс. км²). Самы населены раён — Карасайскі раён Алмацінскай вобласці (323 151 чалавек (2023)). Самы маланаселены раён — Егіндыкольскі раён Акмолінскай вобласці (6 325 чалавек (2015)).