Сергій II Неапалітанскі

Сергій II Неапалітанскі (італ.: Sergio II Napoli) — герцаг Неапаля ў 870877 гадах.

Сергій II Неапалітанскі
італ.: Sergio II Napoli
герцаг Неапаля
870 — 877
Папярэднік Рыгор III
Пераемнік Афанасій
 
Дзейнасць герцаг
Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць IX стагоддзе[1]
Бацька Рыгор III
Дзеці Рыгор IV

БіяграфіяПравіць

Сергій II быў сынам герцага Рыгора III і працягваў палітыку бацькі і дзеда, Сергія I, умела лавіруючы паміж Заходняй і Усходняй імперыямі. Адначасова Сергію ўдавалася падтрымліваць дружалюбныя адносіны з арабамі, ператварыўшы Неапаль, па выразе храніста, «у другое Палерма, другую Афрыку». За саюз з арабамі Папа Рымскі Ян VIII адлучыў Сергія ад Царквы. Уласны брат Сергія, біскуп неапалітанскі Афанасій, выступіў супраць герцага і быў сасланы. Але затым ролі змяніліся: Афанасій зрынуў і асляпіў Сергія і заняў яго трон. Сергій быў высланы ў Рым, дзе і памёр. Пасля сын Сергія Рыгор IV заняў трон Неапаля, стаўшы спадчыннікам дзядзькі-біскупа.

ДзеціПравіць

  1. (unspecified title) Праверана 27 лістапада 2018.