Адкрыць галоўнае меню
Уваход у Грабніцу Атрэя
Грабніца Атрэя, выгляд знутры

Скарбніца Атрэя або Грабніца Атрэя, састарэлая назва — Грабніца Агамемнана — умоўнае найменне буйной падкурганнай грабніцы вульевага тыпу («толас») у Мікенах на ўзгорку Панагіца, збудаванай каля 1250 г. да н. э.

ПрызначэннеПравіць

Верагодна, у грабніцы захоўваліся астанкі кіраўніка, які завяршыў збудаванне мікенскай крэпасці, або аднаго з яго пераемнікаў. Форма грабніцы нагадвае форму іншых толасаў усходняга Міжземнамор'я, выяўленых, у тым ліку, і ў ваколіцах Мікен, аднак па сваёй манументальнасці і грандыёзнасці з'яўляецца адным з найважнейшых манументаў мікенскай цывілізацыі.

ГісторыяПравіць

Тэрмін, на працягу якога выкарыстоўвалася грабніца, невядомы; яна згадваецца ў Паўсанія. У 1879 годзе Генрых Шліман даследаваў гэтую грабніцу разам з іншымі пахаваннямі мікенскага акропаля.

Апісанне канструкцыіПравіць

 
Грабніца Атрэя ў разрэзе

Уваход у камеру ішоў праз нахільны калідор-дромас даўжынёй 36 метраў. Каменная перамычка над уваходам важыць 120 тон. Камера грабніцы ўяўляла сабой круглае памяшканне з купалам, збудаваным метадам несапраўднага (ступеністага) скляпення. Пры будаўніцтве ўжываўся сухі мур. Унутраная вышыня складае 13, 5 м, а дыяметр — 14,5 м. Кароткі калідор вёў з талоса ў бакавую камеру, якая мела амаль кубічную форму. Па памерах, грабніца была найбуйнейшым купальным будынкам свайго часу аж да пабудовы Храма Меркурыя ў Баях(італ.) бел. і Рымскага пантэона.

СпасылкіПравіць