Скаруляй (літ.: Skaruliai) — былая вёска ў Ёнаўскім раёне Каўнаскага павета Літвы. Цяпер частка горада Ёнава. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада, на левым беразе Віліі.

Вёска
Скаруляй
літ.: Skaruliai
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Часавы пояс
Скаруляй на карце Літвы
Скаруляй (Літва)
Скаруляй

Гісторыя правіць

Каля Скаруляй знаходзяцца курганы, якія адносяцца да IXXII стст.

У чэрвені 1941 года падчас адступлення Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі былі расстраляны парафіяне і ксяндзы касцёла. Так, разам са сваімі вернікамі загінулі айцы Францішак Віткевічус, Баляслаў Вегеле, Жыгімонт Станкевічус. Айцец Францішак перад смерцю крыкнуў чырвонаармейцам: «Калі вам абавязкова трэба кагосьці паракаць, то пакарайце мяне. Я да гэтага падрыхтаваўся, але толькі адпусціце гэтых людзей!». Расстралялі ўсіх[1].

Славутасці правіць

  • Касцёл Святой Ганны (1622)

Зноскі

  1. Чаплицкий Б., Осипова И. Книга памяти: Мартиролог Католической церкви в СССР / Прелат Бронислав Чаплицкий, Ирина Осипова; Комиссия «Мартиролог-2000» Апостольской администратуры для католиков Севера Европейской части России. — М.: Серебрянные нити, 2000.

Літаратура правіць

  • Mano gimtinė gyva atmintyje: sunaikinto Skarulių kaimo atminimui (sud. Regina Kasperavičiūtė-Karaliūnienė). — Jonava: Linotipas, 2005. — 80 p.: iliustr. — ISBN 9955-654-02-3.

Спасылкі правіць