Скачок тыгра (эст.: Tiigrihüpe) — дзяржаўны праект, у рамках якога адбывалася развіццё і пашырэнне камп'ютарнай і сеткавай інфраструктуры ў Эстоніі, асабліва ў галіне адукацыі[1]. Ідэя праекту ўпершыню была прапанавана ў 1996 годзе тагачасным паслом Эстоніі ў ЗША Тоамасам Хендрыкам Ільвесам і міністрам адукацыі Яакам Аавіксаам.

Істотным эфектам праекта стала прадастаўленне доступу ў Інтэрнэт для ўсіх школ Эстоніі[2], а таксама абсталяванне і абнаўленне камп'ютарных класаў: на змену маральна састарэлым камп'ютарам з АС CP/M прыйшлі IBM-сумяшчальныя камп'ютары.

Пасля кібератак супраць Эстоніі сеціўная бяспека была аб'яднаная з ваеннай дактрынай. Паспяховы вынік прывёў да ідэі стварэння ў Таліне Кааператыўнага кібернетычнага абароннага цэнтра майстэрства з удзелам НАТА. Гэты праект атрымаў назву «Абарона тыгра» (эст.: Tiigrikaitse)[3].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Электронное правительство: Поучимся ў Эстонии (руск.). Свободная пресса + (1 лістапада 2012).
  2. Эстония рвется во Всемирную паутину (руск.). PC Week Live (1 лістапада 2012).
  3. President Ilves kohtus Ameerika Ühendriikide riigipeaga (эст.). Адміністрацыя прэзідэнта Эстоніі (1 лістапада 2012).

Спасылкі

правіць