Слодыч
ААТ «Слодыч» (кандытарская фабрыка «Слодыч») — беларускі вытворца мучных кандытарскіх вырабаў, найбуйнейшае ў рэспубліцы прадпрыемства, якое выпускае здобнае, цукровае, зацяжное, дыябетычнае, аўсянае пячэнне, крэкер, вафельны ліст, кексы. Гадавы абарот $ 30 млн. Уваходзіць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Слодыч | |
---|---|
Тып | бізнес і прадпрыемства |
Заснаванне | 1917 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | slodych.by |
Гісторыя
правіць- У 1905 годзе ў г. Мінску пачала працу кандытарская фабрыка «Жорж», якая належала Георгію Вікенцьевічу Рачкоўскаму.
- З 1917 года носіць назву «Першая беларуская кандытарская фабрыка».
- З 1926 года — Мінская кандытарская фабрыка «Прагрэс».
- З 1929 года — фабрыка «Камунарка».
- У 1936 годзе вытворчасць пячэння была выдзелена ў асобную вытворчасць — Мінскую бісквітную фабрыку. За час свайго існавання Менская бісквітная фабрыка неаднаразова пераназывалася і рэарганізоўвалася.
- У 1992 годзе Мінская бісквітная фабрыка была ліквідаваная, паралельна з студзені 1991 года пачала работу Мінская кандытарская фабрыка № 2 вытворчага аб'яднання кандытарскай прамысловасці «Камунарка».
З лістапада 1994 года Мінская кандытарская фабрыка № 2 пераназваная ў дзяржаўнае прадпрыемства — Кандытарская фабрыка «Слодыч» З 2 лютага 2001 года — ААТ "Кандытарская фабрыка «Слодыч».
У снежні 2001 года на прадпрыемстве была ўкаранёна сістэма якасці праектавання і вытворчасці мучных кандытарскіх вырабаў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 9001-96.
22 красавіка 2004 г быў пацверджаны сертыфікат адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці ІСО 9001-2001.