Смалячкова (фінск.: Lautaranta — «Плытавы бераг») — пасёлак у Расіі, унутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Курортнага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга.

Населены пункт
Смалячкова
Сцяг
Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Каардынаты
Насельніцтва
  • 827 чал. (2023)[1]
Паштовыя індэксы
197729
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Смалячкова на карце Расіі ±
Смалячкова (Расія)
Смалячкова
Смалячкова (Санкт-Пецярбург)
Смалячкова

Названы ў 1948 годзе ў гонар Героя Савецкага Саюза снайпера Феадосія Смалячкова, які загінуў пад Пулкавым у 1942 годзе. Да гэтага — вёска Лаўтаранта (частка вёскі Іна), Інанкуля — назва перакладаецца як «Дошкавы бераг», магчыма тут, калісьці быў склад з дошкамі. Смалячкова з’яўляецца самай аддаленай ад цэнтра Санкт-Пецярбурга адміністрацыйна падпарадкаванай гораду тэрыторыяй, размяшчаючыся на 70-74 кіламетрах Прыморскай шашы.

У пасёлку знаходзіцца помнік культурна-гістарычнай спадчыны рэгіянальнага ўзроўню аховы Ціхі бераг.

Зноскі