Муляраўскі сельсавет
Муля́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Муляраўка.
Муляраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Муляраўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 568 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Смятаніцкі сельсавет у складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Смятанічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Курыціцкага сельсавета[1]. 3 студзеня 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Муляраўка, сельсавет перайменаваны ў Муляраўскі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2050 чалавек[3], з іх 97,0 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1568 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.