Адкрыць галоўнае меню

Сонда (ісп.: viento zonda) — сухі цёплы мясцовы вецер тыпу фёну, што перыядычна дзьме на ўсходніх схілах Андаў у Аргенціне

АпісаннеПравіць

Сонда ўтвараецца пры перавальванні марскога ўмеранага паветра з Ціхага акіяна праз Анды. Амаль уся вільгаць застааецца на заходніх наветраных схілах гор у выглядзе ападкаў, а прасохлае сухое паветра, спускаючыся з шасцікіламетровага грэбня, награецца і ўрываецца на раўніны Пампы цёплым ветрам — сонда. Звычайная хуткасць ветру — 40 км/г. Самыя моцныя парывы сонды характэрны для аргенцінскіх правінцыяў Сан-Хуан, Мендоса, Ла-Рыёха (рэгіён Куё), дзе Анды дасягаюць найбольшае вышыні. На поўначы ўтварэнню сонды перашкаджае вялікая шырыня нагор’я Пуна.

У адрозненні ад большасці фёнаў, якія з’яўляюцца «пажыральнікамі снягоў», сонда стварае адваротны эфект. Высока ў гарах (болей за 5 км), часам дасягаючы хуткасці больш за 200 км/г, вядомая пад назваю viento blanco, сонда спрыяе снегавой акумуляцыі і ўтварэнню ледавікоў, што паляпшае вадазабеспячэнне засушлівай заходняй часкі Пампы.

Па дадзеных даследаванняў, праведзеных у перыяд 1967—1976, сонда звычайна пачынаецца ў другой палове дня (ад 12 да 6 гадзін вечара), і як правіла, доўжыцца ад 1 да 12 гадзін, хоць можа з перапынкамі дзьмуць 2 ці 3 дні. Перыяд вятроў сонда доўжыцца з мая па лістапад.[1]

Зноскі