Сонечнае зацьменне на Марсе

Два спадарожнікі Марса — Фобас і Дэймас, нашмат меншыя за Месяца, што значна зніжае частату сонечных зацьменняў на гэтай планеце. У абодвух спадарожнікаў Марса дыяметр недастатковы для поўнага пакрыцця дыску Сонца, таму на Марсе бываюць толькі кальцавыя сонечныя зацьменні[1][2].

Кольцападобнае зацьменне Сонца Фобасам (Curiosity, 20 Жніўня 2013 г.)

Зацьменні, выкліканыя Фобасам правіць

Зацьменне Сонца Фобасам, найвялікшым з двух спадарожнікаў Марса, у рэжыме рэальнага часу (Curiosity, 20 Жніўня 2013 г.)

Нягледзячы на малы памер Фобаса (прыкладна 20 на 25 км) і яго хуткі рух па арбіце, назіральнік з паверхні Марса не змог бы бачыць сонечнае зацьменне даўжэй, чым трыццаць секунд. Фобас робіць адзін абарот па арбіце Марса ўсяго толькі за 7 гадзін, 39 хвілін, тады як працягласць марсіянскага дня складае 24 гадзіны 37 хвілін, а гэта азначае, што Фобас здольны стварыць два сонечныя зацьменні за адзін марсіянскі дзень. Такія зацьменні з’яўляюцца кольцападобнымі, паколькі Фобас з’яўляецца недастаткова вялікім ці блізкім да Марса, каб стварыць поўнае сонечнае зацьменне.

Зацьменні, выкліканыя Дэймасам правіць

Дэймас занадта малы (памерам прыкладна 15 на 10 км) і размешчаны занадта далёка ад Марса, каб выклікаць любое зацьменне. Самае большае, што мог бы ўбачыць назіральнік з Марса — гэта праходжанне аб’екта на фоне Сонца.

Зноскі правіць

  1. See a solar eclipse from Mars. Msnbc.msn.com (10 сакавіка 2004). Праверана 22 August 2017.
  2. JPL News -- NASA Rovers Watching Solar Eclipses by Mars Moons(недаступная спасылка). Jpl.nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2011. Праверана 22 August 2017.

Спасылкі правіць