Адкрыць галоўнае меню

Со́сьва (руск.: Со́сьва[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, на Паўночным Урале, у Свярдлоўскай вобласці, правы складнік ракі Таўда (прыток Табола).

Сосьва
руск.: Сосьва
Каля пасёлка Сосьва
Каля пасёлка Сосьва
Характарыстыка
Даўжыня 635 км
Плошча басейна 24 700 км²
Басейн Таўда → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 123,28 м³/с (за 140 км ад вусця[1])
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Паўночны Урал
 · Каардынаты 60°07′43″ пн. ш. 59°07′36″ у. д.HGЯO
Вусце Таўда
 · Каардынаты 59°32′59″ пн. ш. 62°20′04″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Свярдлоўская вобласць
Сосьва (Свярдлоўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Сосьва на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 617 км, разам з Вялікай Сосьвай[3] — 635 км. Плошча вадазбору 24 700 км². Сярэдні расход вады каля 150[2] м³/с (123,28 м³/с за 140 км ад вусця[1]). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1[3] м/км. Утвараецца зліццём рэк Вялікая Сосьва і Малая Сосьва, якія бяруць пачатак на схілах хрыбтоў Сосьвінскі, Яловая Грыва і Сосьвінскі Камень[3]. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. У горнай частцы даліна Сосьвы вузкая, на раўніне пашыраецца да 5—20 км[3]. Пойма пераважна левабярэжная, са шматлікімі старычнымі азёрамі і пратокамі[3]. Рэчышча на раўніне звілістае, меандруючае[3]. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на 167 км (ад вусця да пасёлка Сосьва)[4]. У басейне Сосьвы (на рацэ Каква) дзейнічае Кісялёўскае вадасховішча[3].

Прытокі Сосьвы: Малая Сосьва, Хадавая, Сольва, Супрэя, Шарп, Маставая, Луя, Шэгультан, Канда, Вагран, Сама, Вялікая Ваўчанка, Чорная, Тур’я, Ялоўка, Каква, Таньша, Краснаярка, Прорвінская, Кур’я, Ляля, Манастырка, Норма, Негла, Пата, Калінка, Евалга і інш.[4]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Sosva At Sosva // R-ArcticNET(англ.) 
  2. 2,0 2,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 399. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Сурков В. В., Чалов Р. С. Сосьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  4. 4,0 4,1 Река Сосьва (Большая Сосьва) // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 399. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць