«Спутнік V», «Спадарожнік V» (руск.: Спутник V) — зарэгістраваная як «Гам-кавід-вак», камбінаваная вектарная вакцына супраць каронавіруснай інфекцыі COVID-19. Распрацавана расійскім Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі і зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года Міністэрствам аховы здароўя РФ як першая ў свеце.[1] Рэгістрацыя і апублікаваныя дадзеныя аб эфектыўнасці вакцыны выклікалі розныя ацэнкі спецыялістаў і СМІ.

Вакцына атрымана біятэхналагічным шляхам, пры якім не выкарыстоўваецца патагенны для чалавека вірус SARS-CoV-2. Прэпарат складаецца з двух кампанентаў, у склад кожнага з якіх уваходзіць рэкамбінантныя адэнавірусны вектар на аснове адэнавірусу чалавека.

Паводле дадзеных распрацоўшчыкаў, апублікаваных у часопісе «The Lancet», эпідэміялагічная эфектыўнасць вакцыны «Спадарожнік V» па прамежкавых выніках фазы III клінічных выпрабаванняў склала 91,6 %; эфектыўнасць вакцыны супраць сярэдняй або цяжкай ступені COVID-19 склала 100 %.

З 10 снежня 2020 года па Расіі пачалася бясплатная вакцынацыя на добраахвотнай аснове. Gam-COVID-Vac першапачаткова быў ухвалены для распаўсюджвання ў Расіі, а затым у 59 іншых краінах (па стане на красавік 2021 г.) па папярэдніх выніках даследаванняў I–II фазы, апублікаваных 4 верасня 2020 г.[2] Зацвярджэнне ў пачатку жніўня Gam-COVID-Vac было сустрэта крытыкай у СМІ і дыскусіямі ў навуковай супольнасці адносна таго, ці было адабрэнне апраўданым пры адсутнасці надзейных навуковых даследаванняў, якія пацвярджаюць бяспеку і эфектыўнасць.[3][4][5]

Зноскі

СпасылкіПравіць