Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на Трынідадзе і Табага

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на Трынідадзе і Табага няма найменняў, аднак станам на 2014 год 3 аб'екты на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 1 — па культурных, 1 — па прыродных і 1 — па змяшаных крытэрыях.

Рэспубліка Трынідад і Табага ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 16 лютага 2005 года[2].

Папярэдні спіс правіць

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў папярэдні спіс Крытэрыі
1   Месца археалагічных раскопак Банвары-Трэйс[en]
(англ.: Banwari Trace Archaeological Site)
Графства: Сіпарыя[en] 5-е тысячагоддзе да н.э. 2011 5644 iii, v
2   Піч-Лейк у Ла-Брэа
(англ.: La Brea Pitch Lake)
Графства: Сіпарыя[en]
Горад: Ла-Брэа[en]
2011 5645 vii, viii
3   Лясны запаведнік Мейн-Рыдж на Табага
(англ.: Tobago Main Ridge Forest Reserve)
Самакіравальная тэрыторыя: Табага 1776 2011 5646 v, vi, vii, ix, x

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Аб'екты з папярэдняга спісу на Трынідадзе і Табага

Зноскі

  1. Tentative Lists (англ.). UNESCO World Heritage Centre.
  2. The States Parties — Trinidad and Tobago.

Спасылкі правіць