Прэм’ер-міністр Ізраіля

Прэм’ер-міністр Ізраіля (іўр.: ראש ממשלת ישראל) — дзяржаўная пасада, якая існуе з моманту аб’яўлення незалежнасці[en] ў 1948 годзе па цяперашні час.

Прэм’ер-міністр Ізраіля
Пасаду займае
Біньямін Нетаньяху
Узначальвае
Форма звароту Яго Эксцэленцыя
Афіцыйная рэзідэнцыя Бейт-Агіён[d]
Прызначаецца Прэзідэнт Ізраіля
Пасада з’явілася 14 мая 1948
gov.il/he/departm… (іўрыт)(англ.)(ар.)

Прэм’ер-міністр Ізраіля — кіраўнік урада.[1] У адпаведнасці з асноўным законам «Аб урадзе»[en], Прэзідэнт Ізраіля, на працягу сямі дзён пасля заканчэння выбараў у Кнэсет, пасля кансультацый з лідарамі палітычных партый[en], якія атрымалі прадстаўніцтва, даручае фармаванне ўрада аднаму з чальцоў Кнэсета, як правіла лідару фракцыі, якая атрымала большасць месцаў у парламенце. Кандыдат фарміруе ўрадавую кааліцыю ў Кнэсеце, прадстаўляе свой варыянт складу кабінета, і, у выпадку атрымання вотуму даверу, становіцца кіраўніком урада. У перыяд 1996—2001 гадоў прэм’ер-міністр абіраўся грамадзянамі напрамую, выбары кіраўніка ўрада праходзілі паралельна з парламенцкімі.

Зноскі

  1. IG.com Pay Check. IG. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2018. Праверана 1 чэрвеня 2021.

Спасылкі правіць