Спіс самых вялікіх паветраных суднаў

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Спіс самых вялікіх паветраных суднаў прадстаўлены ніжэй.

Параўнанне памераў самых вялікіх самалётаў.

Самалёты правіць

Грамадзянскія правіць

Назва Малюнак Першы палёт Нататкі
Model 351 Stratolaunch[ru]   13 красавіка 2019 года Самы вялікі ў свеце самалёт, прызначаны для запуску касмічных ракет-носьбітаў. Размах крыла: 117 метраў. Маса: 250 тон. Маса з поўнай нагрузкай: 590 тон[1].
Антонаў Ан-225 Мрыя   21 снежня 1988 года Самалёт з самай вялікай узлётнай масай (больш за 640 тон) і самы буйны апарат цяжэй паветра (па даўжыні і размаху крыла), які паступіў у эксплуатацыю. Адзіны экзэмпляр знішчаны.
Airbus A340-600[ru]   23 красавіка 2001 года Трэці па даўжыні самалёт у свеце (75,36 м)[2].
Airbus A380   27 красавіка 2005 года Самы вялікі самалёт у свеце, які серыйна выпускаецца, і самы вялікі па пасажыраўмяшчальнасці.
Ан-124   1982 год Быў другім самым вялікім самалётам у свеце, які серыйна выпускаецца, да з’яўлення «Airbus A380». Застаецца самым вялікім ваенным самалётам у свеце.
Ан-22[ru]   27 лютага 1965 года Самы вялікі турбавінтавы самалёт у свеце.
Boeing 747   9 лютага 1969 года Быў самым вялікім па пасажыраўмяшчальнасці да з’яўлення «Airbus A380».
Boeing 747-8[ru]   8 лютага 2010 года (грузавы) Самы доўгі пасажырскі самалёт у свеце (76,4 м).[3] Самы грузападымальны транспартны самалёт (140 тон).
Boeing 747 LCF Dreamlifter[ru]   9 сентября 2006 года Самалёт з самым ёмістым фюзеляжам (1840 м³).
АНТ-20[ru]   19 траўня 1934 года Самы вялікі самалёт свайго часу (размах крыла 63 м, МВМ 53 тоны).
Dornier Do X[ru]   12 ліпеня 1929 года Самы вялікі гідраплан і самы вялікі самалёт у свеце з 1929 па 1942 год (пераўзыдзены «Boeing B-29 Superfortress»).

Ваенныя правіць

Назва Малюнак Першы палёт Нататкі
Blohm & Voss BV 238[ru]   11 сакавіка 1944 года Самы вялікі самалёт з 1944 па 1946 год, пераўзыдзены «Convair B-36[ru]».
Boeing B-29 Superfortress   21 верасня 1942 года Самы вялікі самалёт у свеце з 1942 па 1943 год, пераўзыдзены больш цяжкім Junkers Ju 390[en]. Адзін з самых цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў Другой сусветнай вайны.
Convair B-36 Peacemaker[ru]   8 жніўня 1946 года Самы вялікі самалёт у свеце з 1946 па 1947 год, пераўзыдзены цяжэйшым Hughes H-4 Hercules[ru]. Першы міжкантынентальны стратэгічны бамбавік, самы вялікі размах крыла сярод баявых самалётаў.
Convair XC-99[ru]   23 лістапада 1947 года Распрацаваны на базе B-36, самы вялікі поршневай сухапутны транспартны самалёт у гісторыі. Адзіны экзэмпляр.
Hughes H-4 Hercules[ru] Spruce Goose   2 лістапада 1947 года Самы вялікі размах крыла з 1947 да 2017 года — 97,54 метра. Адзіны экзэмпляр.
Kawanishi H8K[ru]   студзень 1941 года Самы вялікі японскі самалёт Другой сусветнай вайны.
Linke-Hofmann R.II[en]   1919 год. Самы вялікі самалёт з адным вінтам, самы вялікі паветраны вінт на самалёце.
Lockheed C-5 Galaxy[ru]   30 чэрвеня 1968 года Самы вялікі стратэгічны транспартны самалёт ВПС ЗША.
Martin Mars[ru]   1941 год Самы вялікі гідраплан, які выпускаўся серыйна (пабудавана 7 самалётаў).
Messerschmitt Me.323 Gigant[ru]   1941 года Самы вялікі сухапутны грузавы самалёт Другой сусветнай вайны.
Ту-160   18 снежня 1981 года Самы цяжкі баявы самалёт у гісторыі.
«Русский витязь[ru]»   26 траўня 1913 года Першы ў свеце чатырохматорны самалёт, родапачынальнік цяжкай авіяцыі. Самы вялікі і грузападымальны самалёт у свой час.
«Илья Муромец[ru]»   23 снежня 1913 Першы ў гісторыі серыйны шматматорны бамбавік. Самы вялікі самалёт на час стварэння. Рэкорды грузападымальнасці, колькасці пасажыраў, часу і максімальнай вышыні палёту.
Zeppelin Staaken R.VI[en]   1917 Самы вялікі самалёт, які прымяняўся ў Першай сусветнай вайне.

Верталёты правіць

Назва Малюнак Першы палёт Нататкі
Ми-12[ru]   10 ліпеня 1968 года Самы цяжкі і грузападымальны верталёт, калі-небудзь пабудаваны ў свеце.
Ми-26[ru]   14 снежня 1977 года Самы вялікі ў свеце верталёт, які серыйна выпускаецца.

Дырыжаблі правіць

Назва Малюнак Першы палёт Нататкі
«Граф Цеппелин[ru]»   18 верасня 1928 года На момант пабудовы і да з’яўлення «Гіндэнбурга» — самы вялікі лятальны апарат у свеце (даўжыня — 236,6 м, аб’ём — 105 000 м³).
«Гіндэнбург»   4 сакавіка 1936 года Самы вялікі па аб’ёме з пабудаваных у свеце дырыжабляў і самы доўгі лятальны апарат (даўжыня — 245 м, аб’ём — 200 000 м³).

Зноскі правіць

  1. "Paul Allen's Ginormous Stratolaunch Carrier Plane Rolls Out for 1st Time". Space.com. Архівавана з арыгінала 2020-12-01. Праверана 2017-06-01.
  2. 1 March 2011. Dimensions & key data | Airbus, a leading aircraft manufacturer. Airbus.com. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2011. Праверана 3 сакавіка 2011.
  3. Commercial Airplanes - 747 - Boeing 747-8 Intercontinental and 747-8 Freighter. Boeing. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2011. Праверана 3 сакавіка 2011.

Спасылкі правіць