Станіслаў Аляксандравіч Шчарбакоў

Станіслаў Аляксандравіч Шчарбакоў (21 лютага 1940, станцыя Цэліна Растоўскай вобласці (Расія) — 24 красавіка 2022, Баранавічы) — беларускі гісторык, краязнаўца, мастак.

Станіслаў Аляксандравіч Шчарбакоў

Біяграфія правіць

Станіслаў Аляксандравіч Шчарбакоў нарадзіўся на станцыі Цэліна Растоўскай вобласці (Расія) у сям’і вайсковага.

У 1946 годзе разам з бацькамі пераехаў у Калінкавіч, а ў 1954 — у Баранавічы. Пасля заканчэння 42-ой Чыгуначнай школы (зараз — сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы) два гады працаваў у паравозным дэпо г. Баранавічы, затым вучыўся на суднавадзіцельскім аддзяленні Рыжскага мараходнага вучылішча, якое скончыў у 1963 г.

У Рызе паралельна з заняткамі ў РМВ наведваў вячэрнюю рысавальную школу пры Латвійскай акадэміі мастацтваў.

У 1964 годзе пераязджае да бацькоў у Краснадар. З 1964 па 1966 гг. вучыўся ў Краснадарскім мастацкім вучылішчы.

У 1967—1972 г. вучыўся на гістарычным факультэце Кубанскага дзяржаўнага педадагічнага інстытута (пазней — Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта), пасля заканчэння якога пераязжае ў Баранавічы і пачынае працаваць навуковым супрацоўнікам у Баранавіцкім краязнаўчым музеі.

Падчас работы ў музеі С. А. Шчарбакоў напісаў тэматыка-экспазіцыйныя планы некалькіх аддзялаў музея. Прымаў актыўны ўдзел у фарміраванні шэрагу музейных калекцый, удзельнічаў у стварэнні некалькіх грамадскіх музеяў у школах горада Баранавічы, пісаў артыкулы па краязнаўству, выступаў з лекцыямі перад працоўнымі калектывамі.

У 1981—1985 гадах працаваў экскурсаводам у Баранавіцкім бюро падарожжаў і экскурсій. Са снежня 1985 г. да жніўня 2006 г. займаў пасаду дырэктара Баранавіцкага краязнаўчага музея. У 1994—1995 гадах была адкрыта асноўная экспазіцыя музея.[1]

На пенсіі працягваў кансультаваць супрацоўнікаў музея, піша артыкулы ў мясцлвую газету «Наш край».

За час працы ў краязнаўчым музеі С. А. Шчарбакоў падрыхтаваў і надрукаваў больш 100 артыкулаў па гісторыі краю у мясцовых і рэгіянальных газетах.

 

Аўтар краязнаўчых выданняў (5) і артыкулаў (96 артыкулаў у гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях, 26 артыкулаў у кнігах), прысвечаных гораду Баранавічы.[2][3]

У канцы 1990-х гадоў прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы кнігі «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён» (выдвадзена ў 2000 годзе).

Актыўна працаваў як мастак. У 2018 годзе ў выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея адбылася выстава работ сям’і Шчарбаковых: Станіслава Аляксандравіча, яго жонкі Алы Браніславаўны, сына Віктара.

«Чалавек года» у горадзе Баранавічы ў 2001 годзе.[4] «Чалавек года Берасьцешчыны» у 2002 годзе.

Бібліяграфія правіць

  • Шчарбакоў С. А. «Баранавічы» (з серыі «Города-побратимы»), Барановичи, 1989
  • Щербаков, С. А. Барановичи на открытках и фотографиях : документально-исторический очерк / С. А. Щербаков. — Барановичи : Красная звезда, 2009. — 119 с.
  • Щербаков, С. А. Мозаики барановичского Покровского собора / С. А. Щербаков. — Барановичи : Издатель Хохол Е. Г., 2019. — 64 с.
  • Барановичи: улицы и переулки города в прошлом и настоящем, 1884—2019 годы", Барановичи, 2019.