Старачаркаская
Старачаркаская (Старачаркаск, да 1805 года — Чаркаск) — станіца ў Аксайскім раёне Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Станіца размешчана на правым беразе ракі Дон, за 30 км ад абласнога цэнтра. Адміністрацыйны цэнтр Старачаркаскага сельскага паселішча. Вядома як сталіца Данскога казацтва і месца нараджэння генерала Мацвея Платава і многіх іншых данскіх герояў. У цэнтры станіцы размешчаны Свята-Данскі Старачаркаскі мужчынскі манастыр і Старачаркаскі музей-запаведнік, які займае плошчу 180 га. Штогод у станіцы праводзіцца Фестываль казацкай культуры.